Да хворай бабруйскай актывісткі прыйшлі дадому, каб скласці пратакол
Галіну Смірнову выклікалі ў міліцыю, бо яна збірала подпісы за Народны сход, а потым яшчэ і наведвала яго
Актывістка АГП моцна прастудзілася і таму адмаўлялася прыйсці ў аддзяленне міліцыі. І тады міліцыянт без лішніх цырымоній проста прыйшоў да яе дахаты. Праваахоўнік літаральна выцягнуў хворую з ложка. Яго цікавіла, што Смірнова рабіла на месцы правядзення Народнага сходу, з кім размаўляла і ці ведае старшыню мясцовай суполкі АГП Віктара Бузінаева.
На жанчыну склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні, але яна не стала падпісваць паперу. У пратаколе сказана, што Галіна Смірнова брала ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.