Для прадпрымальнікаў зробяць асобную базавую велічыню
Яна будзе выкарыстоўвацца для разліку арэнднай платы ў рублях.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дарадцу Рэспубліканскага фонду спрыяння развіццю прадпрымальніцтва Таццяну Быкаву. Па яе словах, адпаведны праект ужо падрыхтаваны і практычна ўзгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі.
"Базавая велічыня арэнднай платы" сёлета ў першым квартале будзе раўняцца 35 тысячам рублёў. Да 1 красавіка гэтага года будзе праведзеная індэксацыя з улікам інфляцыі за мінулы год.
Нагадаем, што з 1 красавіка базавую велічыню плануецца павялічыць да 100 тысяч рублёў. Гэтае павышэнне ўсхвалявала прадпрымальнікаў, вымушаных плаціць за арэнду памяшканняў. У выніку быў падрыхтаваны новы праект закону.