Дрэва з “Краіны дурняў” у Брэсце трапіла пад адміністратыўную справу

Такім чынам мясцовыя актывісты спрабавалі прыцягнуць увагу да стану беларускай эканомікі і параўноўвалі цяперашнія купюры Нацыянальнага банку Беларусі са звычайным лісцем.

Акцыя пад назвай “Краіна Дурняў” выклікала цікавасць у мінакоў і, як потым высветлілася, не засталася без увагі праваахоўных органаў. Праз некалькі дзён у міліцыю быў выкліканы адзін з моладзевых актывістаў Аляксей Коўтун. Як распавёў сам Аляксей, ён быў дапытаны ў якасці сведкі у рамках заведзенай адміністрацыйнай справы, што пазначана ў пратаколе чамусьці як “Дрэва цудаў”.

Да справы ўжо дадзеныя раздрукоўкі інфармацыйных матэрыялаў і фотаздымкаў, што былі прысвечаныя гэтай падзеі. Па якім артыкуле заведзена справа і хто можа быць прыцягнуты да адказнасці, пакуль невядома, інфармуе spring96.org