Еўрадэпутаты не хочуць аднаўляць памежны кантроль у Шэнгене

Ён пакінуў за сабой права звярнуцца ў Еўрапейскі суд у сувязі з рашэннем Савета ЕС па ўнутраных справах і юстыцыі наконт дзеяння Шэнгенскай дамовы.

Нагадаем, што міністры ўнутраных справаў і юстыцыі на сваім Савеце 7 чэрвеня ў Люксембургу вырашылі змяніць юрыдычную базу ацэнкі Шэнгенскіх правіл. Яны адхілілі Еўрапарламент ад удзелу ў гэтым працэсе. Дзяржавы-чальцы маюць намер проста інфармаваць Еўрапейскі парламент пра свае крокі ў гэтай сферы.

Як паведамляюць СМІ, камітэт Еўрапарламента таксама пацвердзіў свае прапановы паправак да двух праектаў па часовым вяртанні кантролю на ўнутраных межах Шэнгенскай зоны і па механізме ацэнкі дзеяння дамовы.

Парламентары лічаць, што міграцыя вялікай колькасці выхадцаў з трэціх краін не павінна расцэньвацца як пагроза грамадскаму парадку ці ўнутранай бяспецы. Кантроль на межах, лічаць еўрадэпутаты, павінна заставацца надзвычайным крокам, які прымаецца як апошняе выйсце.