Фірма з Узды выпускае свечкі ў выглядзе сала, піва і дранікаў
Свечкі з праслойкай звычайна набываюць у якасці сувеніраў, альбо для рэстаранаў — каля 100 у месяц.
Гаспадар фірмы кажа, што вырабіць такі прадукт цяжка — даводзіцца заліваць да сямі слаёў воску. А нядаўна адна са сталічных кавярняў замовіла адмысловыя свечкі ў форме дранікаў і піва, інфармуе газета "Рэспубліка".