Фотафакт: да Леніна прыйшлі камуністы са сцягамі, піянеры ды салдаты
У Беларусі сёння адзначаюцца 95-я ўгодкі кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе.
У сераду раніцай каля помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску адбыліся традыцыйныя ўскладанні кветак і вянкоў. Як паведамляе наш карэспандэнт Яўген Валошын, прыйшло шмат пенсіянераў, якія трымалі ў руках партрэты Леніна і Сталіна, чырвоныя сцягі. Былі не толькі "афіцыйныя" камуністы, але і "апазіцыйныя" — сябры Беларускай партыі левых "Справядлівы свет". 
Прывялі да помніка піянераў і салдат. Усё адбывалася пад пільным вокам праваахоўнікаў. Яны правяралі дакументы ў журналістаў.
Што да акцыі маладафронтаўцаў, пра якую яны сёння паведамілі, дык ні паху валер'янкі, ні котак у раёне помніка Леніну заўважна не было, сказаў Яўген Валошын у жывым эфіры Еўрарадыё.



Фота — bymedia.net