Фотафакт: Рэнан Брэсан павёз у Бразілію кнігу Арлова пра ВКЛ
Найлепшы футбаліст Беларусі 2012 года пасля заканчэння сезону паляцеў на радзіму.
Як вядома, беларускі бразілец Рэнан Брэсан перайшоў з барысаўскага БАТЭ у расійскі клуб "Аланія", за які будзе выступаць з наступнага года.
А пакуль у Брэсана адпачынак. Як паведамляе сайт goals.by, з сабой ён узяў кнігу Уладзіміра Арлова "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае". "На адным з ушанаванняў падарылі, — кажа Брэсан. — Цяжкая. Кілаграмаў пяць. Вазьму яе з сабой у Бразілію".
Фота — Goals.by