Футбалісты БАТЭ перамогай завяршылі трэніравальны збор у Турцыі
Барысаўскія спартоўцы абыгралі белгарадскі "Салют" з лікам 2:0.
Да гэтага на турэцкім зборы, які пачаўся 17 студзеня, барысаўчане зазналі дзве паразы. Як паведамляе БЕЛТА, яны прайгралі клубу 3-га турэцкага дывізіёна "Сарыера" — 1:3 і другому складу нямецкага "Фрайбурга" — 1:4.
Нагадаем, што 14 лютага ў Гродне барысаўскіх футбалістаў чакае сустрэча з турэцкім клубам "Фенербахчэ". Матч у адказ за выхад у 1/8 фіналу Лігі Еўропы пройдзе 21 лютага ў Стамбуле.
Фота — bymedia.net