Гамельчукам прапануюць паглядзець, як жылі продкі 100 гадоў таму
Бясплатную экскурсію па вуліцах са старой драўлянай забудовай ладзіць суполка "Талака".
Яна пройдзе 18 красавіка — у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. Арганзатары прапануюць ахвочым наведаць "Свісток" — раён старога Гомеля. Не выключана, што гэта апошняя магчымасць убачыць некаторыя са старадаўніх дамоў. Паводле нядаўна зацверджанага новага генплана развіцця горада ўсю аднапавярховую забудову ў цэнтры горада, нягледзячы на яе гістарычную, архітэктурную або мастацкую вартасць, плануюць знесці.
Весці эскурсію будзе навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея і краязнаўца Адрэй Скідан. Збор удзельнікаў плануецца а 17-й гадзінке каля Лялечнага тэатра ў Гомелі.
Фота: gp.by