Гандбалісты мінскага "Дынама" абыгралі французскі "Дзюнкерк"

Атрымаўшы дзве перамогі ў групе, дынамаўцы датэрмінова забяспечылі сабе першае месца сярод трох камандаў, адзначае "Прессбол". У суботу яны пазмагаюцца ў фінале з пераможцам групы "В", дзе выступаюць румынскі "Бакэу", македонскі "Металург" і беларускі БГК імя Мяшкова.