Генпракуратура не звязвае тэракт у мінскім метро з палітыкай
Пакуль не відаць, каб за арганізатарамі тэракту ў мінскім метро стаялі палітычныя сілы. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.
Васілевіч паведаміў, што нічога адносна новага пра матывы тых, хто здзейсніў злачынства, сказаць не можа. Па яго словах, у зламысніка "мазгі набакір", адзначае БелаПАН.
Пры гэтым Васілевіч думае, што ёсць усе падставы прыняць у краіне шэраг мер выхаваўчага, арганізацыйнага, ідэалагічнага, прававога характару.
Па словах генпракурора, следства мае намер накіраваць справу ў суд як мага хутчэй. Час перадачы высветліцца ў бліжэйшыя 1-2 месяцы.