"Human rights watch" заклікае зняць абвінавачанні з Бяляцкага

На іх думку, улады Беларусі павінны зняць абвінавачанні Алеся Бяляцкага і неадкладна вызваліць яго, перадае Радыё "Свабода". "Human rights watch" заяўляе, што пераследуючы Бяляцкага, улады спрабуюць канчаткова спыніць працу праваабаронцаў у Беларусі.

У камюніке таксама гаворыцца, што кіраўніцтва Беларусі цягам некалькіх гадоў адмаўляецца рэгістраваць незалежныя праваабарончыя арганізацыі. У выніку незарэгістраваныя арганізацыі, кшталту "Вясны", не могуць адкрыць банкаўскі рахунак у Беларусі і дзейнічаць паводле мясцовага фінансавага заканадаўства.

Нагадаем, суд над кіраўніком "Вясны" Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада.