Ідэолагі навучаць беларусаў цаніць сям'ю, працу, дзяржаву
Аб ролі ідэалогіі ў фармаванні асобы грамадзяніна распавядаў сёння ў Светлагорску намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.
Тут ён правёў асабісты прыём грамадзян і сустрэўся з ідэалагічным актывам раёна.
"Мы бачым, якое цяпер ідзе саперніцтва ў ідэалогіі ва ўсім свеце. Мы таксама павінны фармаваць асобу грамадзяніна, каб ён шанаваў сваю сям'ю, працу, сваю дзяржаву, свой бізнэс, сваё прадпрыемства", — цытуе Радзькова БЕЛТА.