Каб згуляць у чэмпіянаце Беларусі, ФК "Баранавічы" возьме пазыку

"Беларуская федэрацыя футбола" адмовіла ў выдачы ліцэнзіі футбольнаму клубу "Баранавічы", які выступае ў першай лізе чэмпіянату нашай краіны, праз невыкананне ім абязальніцтваў перад сваімі гульцамі і іншымі футбольнымі клубамі.

На сённяшні дзень праблема ўжо вырашаная. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня ФК "Баранавічы" Ігар Астапчык.

Астапчык: "У нас была запазычанасць па фінансах. Цяпер сітуацыя нармалізуецца. Горад нам прапанаваў бюджэтную пазыку. Такім чынам мы вырашым праблему. Вось ужо цяпер вязу дакументы ў Мінск".

Старшыня клуба ўпэўнены, што атрымаць ліцэнзію і ўзяць удзел у чэмпіянаце ў клуба ўсё ж атрымаецца. Дарэчы, такая адмова — не першы выпадак у гісторыі клуба. У 2009 годзе ФК "Баранавічы" атрымаў ліцэнзію на ўдзел у чэмпіянаце Беларусі з другога разу.

Фота: gwfront.com