Калгаснікі падалі 105 судовых іскаў на расійскага капіталіста
Былыя работнікі аграфірмы “Петкавічы” ў Баранавіцкім раёне падалі ў суд 105 іскаў аб спагнанні запазычанасці па заробку.
Каб вярнуць людзям пазыкі, маёмасць фірмы арыштавалі і перадалі на рэалізацыю арганізацыі, якая будзе праводзіць таргі, піша газета “Народная трыбуна”.
У 2009 годзе аграфірму “Петкавічы” купіў расійскі бізнэсовец. Аднак замежны капіталіст так і не здолеў прыстасавацца да ўмоваў беларускай сацыяльна арыентаванай эканомікі. Таму мясцовыя ўлады вырашылі забраць гаспадарку, пакінуўшы былому гаспадару ўсе магчымыя запазычанасці.
Фота — ati.com.ua