Кандыдат звярнуўся ў суд пасля адмовы тэлерадыёкампаніі "Гомель"

Кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі балатуецца ў Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34. У сваім звароце да выбарцаў ён заклікаў байкатаваць выбары.

Як заявіў Палякоў у каментары Радыё "Свабода", Цэнтравыбаркам зрабіў крайняй тэлерадыёкампанію. ЦВК толькі рэкамэндаваў не пускаць у эфір апазіцыйных кандыдатаў, якія заклікаюць да байкоту выбараў. А рашэнне не пускаць у эфір прымала сама тэлерадыёкампанія. Па словах Палякова, праблема яшчэ і ў тым, што Выбарчы кодэкс ўвогуле не прадугледжвае працэдуры вырашэння такіх канфліктаў — працэдуры абскарджвання забароны на тэлевыступ.

Фота — svaboda.org