Канферэнцыю па атамнай энергетыцы адмянілі цераз "задымленне"
У канферэнцыі мелі намер прыняць удзел спецыялісты па атамнай энергетыцы з Беларусі, Расіі і Нямеччыны.
Круглы стол "Наступствы Чарнобыля, Фукусімы і праекта будаўніцтва Астравецкай АЭС" у мінскім гатэлі "Арбіта" быў адменены цераз форс-мажорныя абставіны. Пра гэта журналістам паведаміла прадстаўніца Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава, перадае БелаПАН.
Паводле яе слоў, канферэнц-зала ў гатэлі "Арбіта" была забраніравана загадзя. Аднак раніцай 21 красавіка адміністрацыя гатэля прапанавала падаць поўную праграму канферэнцыі і тэксты выступленняў удзельнікаў. "У выніку за паўгадзіны да пачатку канферэнцыі нам сказалі, што нам адмоўлена ў прадастаўленні канферэнц-залы ў гатэлі "Арбіта" ў сувязі з тым, што нібыта ёсць нейкае задымленне ў шахце гатэлю", — сказала Новікава.