Кінутыя аўто знікнуць з вуліц Мінску да Новага года?
Зараз на сталічных вуліцах знаходзіцца каля паўтары тысячы такіх аўтамабіляў.
Па словах намесніцы дырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Галіны Гілевіч, у першую чаргу з вуліц будуць прыбіраць аўтамабілі без тэхнічнага агляду.
Гілевіч: "З 1 студзеня 2012 года, паводле ўказу прэзідэнта, будзе забаронена захоўваць неэксплутаваныя транспартныя сродкі на дваровых тэрыторыях. Гэта тэхніка без тэхагляду і з бачнымі пашкоджаннямі".