Кіпр плануе прадаць частку залатога запасу на 400 мільёнаў еўра

Таксама праект дзяржаўнай праграмы па пераадоленні эканамічнага крызісу ўключае атрыманне больш за 10,5 мільярдаў еўра ад згортвання дзейнасці Laiki Bank. На працягу наступных трох гадоў Нікасія разлічвае атрымаць дадатковы прыбытак у памеры 600 млн еўра ад павышэння ставак карпаратыўнага падатку і падатку на прырост капіталу.

Кіпр дамовіўся з еўрапейскімі крэдыторамі пра экстраныя крэдыты. Без гэтай дамоўленасці фінансавая сістэма Кіпра зазнала б крах. Тады Кіпр стаў бы першай дзяржавай, якая пакінулі блок еўра, адзначае РБК. У банках Кіпра знаходзіцца больш за 68 мільярдаў еўра за кошт таго, што краіна з'яўлялася афшорным цэнтрам.

Фота — rus.apollo.lv