Купалаўскі тэатр зладзіў “Вяселле” у Гомелі (фота)
П’есу Антона Чэхава “Вяселле” у беларускамоўным варыянце паказалі гамельчукам акцёры Купалаўскага тэатра.
Спектакль прайшоў 16 лістапада ў гомельскім Палацы чыгуначнікаў. Дзеянне драмы разгортваецца на вяселлі, дзе сам факт падзеі адыходзіць на другі план з той прычыны, што на яго павінен завітаць чалавек з высокім грамадскім статусам.
Адна з асноўных ідэй твора скіравана на выкрывальны змест. Аўтар трапна і востра, з дапамогай яскравых вобразаў, намагаецца прадэманстрававаць глупства і пахабства дробязяў жыцця.