Ладуцька: Падрыхтоўка да чэмпіяната свету па хакеі не вядзецца

Ладуцька: "Чэмпіянат свету — гэта не проста спартовае мерапрыемства. Гэта магчымасць надаць імпульс турыстычнаму бізнэсу. Але для таго, каб падрыхтаваць гэту. двухтыднёвую падзею, трэба 3-4 гады. Але ў гэтым кірунку нічога не зроблена. Ёсць грошы. Яны вылучаныя. Але праца не вядзецца! Таму мы не выконваем намечаныя рубяжы і губляем грошы".


Паводле арганізатараў, для правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску спатрэбіцца больш за 11 трыльёнаў рублёў. Нагадаем, што турнір пройдзе ў 2014 годзе.