Літоўскія памежнікі ў знак пратэсту будуць павольней правяраць рэчы
Праз гэта 21 чэрвеня могуць узнікнуць чэргі на беларуска-літоўскай мяжы.
“Праверка проста зойме больш часу — не парушаючы патрабаванняў прававых актаў, не прыдумляючы дадатковыя працэдуры, мы будзем уважліва назіраць, каб ніхто не праскочыў міма нас”, — са спасылкай на старшыню літоўскага Прафсаюза працаўнікоў памежнай аховы Уладзіміраса Баняліса піша “Блог Гродна s13”.
Памежнікі дадаюць, што абралі такую форму пратэста па прыкладзе дзяржаў Заходняй Еўропы — Нямеччыны і Італіі. Іншага спосабу прадэманстраваць пратэст у іх няма: “Як працаўнікі сістэмы ўнутраных спраў не можам страйкаваць”, — падкрэслівае Баняліс.
21 чэрвеня супрацоўнікі праваахоўных органаў Літвы пратэстуюць па ўсёй краіне. Яны патрабуюць павышэння заробкаў, усталявання 40-гадзіннага працоўнага тыдня, вяртання нявыплачанай часткі заробку, пакаранняў для асобаў, якія пераследваюць супрацоўнікаў сістэмы ўнутраных спраў з актыўнай з грамадзянскай пазіцыяй.