Аляксандр Лукашэнка: Канстытуцыя замацавала дэмакратычныя прынцыпы ўлады

Канстытуцыя стала арыентырам для правядзення паспяховых сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў, адзначае Аляксандр Лукашэнка.

"Прыняцце Асноўнага Закона — адна з найважнейшых падзеяў у сучаснай гісторыі беларускага народа, — цытуе віншаванне кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Канстытуцыя не толькі замацавала дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, дэмакратычныя прынцыпы ўладкавання ўлады і грамадства, але і вызначыла вектар далейшага развіцця краіны".

Фота — belta.by