Лукашэнка хоча забраць звышпрыбыткі ў бізнэсу

На нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі назіраецца беспрэцэндэнтны рост коштаў. На яго думку, усе прыбыткі, атрманыя ад росту коштаў, неабходна накіраваць на меры сацыяльнай абароны. Гэта датычыць як бюджэту, так і камерцыйных арганізацый, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Ён таксама заявіў, што прынамсі да канца года адмяняе ранейшыя забароны Камітэту дзяржкантролю і праваахоўным органам праводзіць кантрольныя праверкі.