Лукашэнка: Праблемы прыўносяцца ў беларускую эканоміку з боку
Рашэнне гэтых праблем, відаць, таксама мусіць прыйсці "з боку" — з расійскага боку.
Аляксандр Лукашэнка мае намер распавесці прэм'еру Расіі Уладзіміру Пуціну пра сітуацыю, што складваецца ў Беларусі, перадае БЕЛТА.
Адкрываючы сустрэчу з расійскім госцем, Лукашэнка заявіў: "Ёсць, вядома, праблемы і ў расійскай эканоміцы, і ў нашай, і мы бачым, што ў свеце адбываецца, мы не свабодныя ад гэтага, і збольшага гэта праблемы, якія прыўносяцца і ў расійскую, і ў беларускую эканоміку з боку".
Беларускі прэзідэнт пры гэтым відавочна разлічвае на дапамогу з расійскага "боку", найперш, у атрыманні 2-мільярднага крэдыту з фонду ЕўрАзЭС.