Лукашэнка выказаўся пра гучныя суды апошніх дзён

Па яго словах, у ЗША Бяляцкі за нявыплату падаткаў сядзеў бы 17 гадоў. Нагадаем, што праваабаронцу асудзілі на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Таксама Аляксандр Лукашэнка абяцае неўзабаве прыняць рашэнне наконт магчымага памілавання асуджаных за тэракт у мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

"Бліжэйшым часам мне давядзецца прымаць гэта рашэнне. Але я ўжо пра гэта думаў пасля вынясення прысуду, і я чамусьці не сумняваўся, што суд прыйдзе да такога меркавання", — цытуе БЕЛТА кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка, аднак, згадаў, што на абарону Канавалава і Кавалёвы выступіла частка грамадства. Нагадаем, што пад адпаведнай петыцыяй у інтэрнэце падпісаліся больш за 50 тысяч чалавек.