Лукашэнка: Зачыстка павінна прайсці па ўсіх правілах

"Але я вас папярэджваў заўсёды, і асабліва пасля 3 ліпеня 2008 года. Я вас прасіў і сёння адкрыта скажу, як была пастаўлена вам задача: правесці зачыстку ў краіне і "паадсякаць" усім рукі, у каго вы знойдзеце ўзрыўчатку, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — Калі, пачуўшы мяне сёння, усе капальнікі, "чорныя" і "белыя", не прынясуць незарэгістраваную зброю і ўзрыўчатку і яны будуць знойдзеныя ў яго, у канкрэтнага чалавека, — неадкладна пад суд. Толькі так мы можам навесці парадак".

"Зачыстка павінна прайсці па ўсіх правілах. Жыццё даражэй. Гэтыя людзі, якія пацярпелі, іх сем'і ні ў чым не вінаватыя. Таму зрабіце гэта", — сказаў беларускі кіраўнік, паведамляе БелаПАН.

Фота: 02varvara.wordpress.com