У Казахстане, дзе знаходзіцца Лукашэнка, адбыўся другі выбух за тыдзень
Праграмай візіту прадугледжаны перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым у вузкім і пашыраным складах.
Плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў. Асноўнай тэмай падчас перамоваў стане развіццё гандлёва-эканамічных адносін і супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Лідары Беларусі і Казахстана таксама абмяркуюць сітуацыю на постсавецкай прасторы, паведамляе БЕЛТА.
У час візіту Лукашэнкі ў Казахстан у сталіцы краіны адбыўся выбух. Сёння ў Астане ўзарваўся аўтамабіль побач з будынкам рэспубліканскай спецслужбы, камітэтам нацыянальнай бяспекі, ёсць ахвяры. За мінулы тыдзень гэта другі выпадак выбуху ў Казахстане побач з будынкам спецслужбы, паведамляе Газета.Ru