Ляўковіч стварае сацыял-дэмакратычнае аб'яднанне "за дыялог і кансалідацыю"
Былы кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заняўся новым праектам.
Як інфармуе "Белорусский партизан", 19 траўня прайшоў сход ініцыятыўнай групы па стварэнні аргкамітэта рэспубліканскага грамадскага асветніцкага аб'яднання "Сацыял-дэмакраты за дыялог і кансалідацыю". Яе кіраўніком з'яўляецца Анатоль Ляўковіч.
Сябры ініцыятыўнай групы заяўляюць, што яны выступаюць не за "супрацьстаянне і радыкалізацыю беларускага палітычнага працэсу", а за "дыялог, канструктывізм, пошук кампрамісаў, кансенсуса і кансалідацыю беларускага соцыума".
Такім чынам, можна меркаваць, што Ляўковіч спыніў барацьбу за свой уплыў на БСДП (Грамада), якой кіраваў некалькі гадоў і з якой быў выключаны.
Фота — bymedia.net