Магілёўскі анкадыспансер атрымаў 110 тысяч долараў ад ўрада Японіі
Грошы выдзеленыя ў межах праграмы грантавай дапамогі медыцынскім установам Беларусі.
Урачыстае падпісанне кантракту на выдзяленне гранта прайшло 11 студзеня. Яго падпісалі часовы павераны ў справах Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Міморы Сігехіра і галоўны ўрач Магілёўскага анкадыспансера Антон Лысаў, інафармуе “Ежедневник”.