Махляр выдаваў сябе за пляменніка Клінтана і святара з Парыжа
А таксама за супрацоўніка КДБ, працаўніка аблвыканкама, дырэктара фірмы.
Па гэтых эпізодах сваёй "дзейнасці" махляр неаднойчы трапляў за краты. Толькі 20 сакавіка ён выйшаў на волю. Аднак нядаўна быў зноў затрыманы — падазраецца ў абрабаванні касцёла ў Гродне. Прычым, зрабіў гэта, пераапрануўшыся ў... святара. Махляр спрабаваў з'ехаць у Расію, але яго знялі з цягніка ў Мінску, паведамляе газета "Гродзенская праўда".