Матч "Пары Сэн-Жэрмэн" — БАТЭ пройдзе 24 лютага на стадыёне "Парк дэ Прэнс"

Матч БАТЭ супраць ПСЖ пачнецца ў чацвер 24 лютага а 22-й гадзіне.


У выязны склад уключаныя 24 футбалісты:

Гутар, Іваноў, Шчарбакоў; Алекс, Д. Бага, Бардачоў, Брэсан, А. Валадзько, Гардзяйчук, Канцавы, Кунцэвіч, Ліхтаровіч, Няхайчык, Аляхновіч, Паўлаў, Радзькоў, Радзівонаў, Рудзік, Сіміч, Скавыш, Цывілька, Філіпенка, Шытаў, Юрэвіч.

Падтрымаць барысаўскі футбольны клуб БАТЭ ў Парыж прыедуць каля 200 фанатаў.

Нагадаем, у першай гульні ў Мінску 17 лютага была зафіксавана баявая нічыя 2:2. Для выхаду ў наступны раўнд нашай камандзе неабходна або перамагаць, або гуляць унічыю, забіваючы не менш за тры галы.