Мазыранін наняў беспрацоўных красці кукурузу

Як пішуць "Гомельские ведомости", прадпрымальны мазыранін наняў 12 беспрацоўных. Ён вывез іх на кукурузнае поле каля вёскі Захаркі і паказаў, што трэба рабіць. За паўдня новаспечаны працоўны калектыў сабраў амаль чатыры тысячы тоны кукурузы.

Незвычайнай актыўнасцю зацікавіўся былы кіраўнік мясцовай гаспадаркі, які праязджаў міма. Выразных адказаў ад працаўнікоў ён не атрымаў, бо тыя не думалі, што робяць нешта супрацьзаконнае. Таму экс-кіраўнік узняў трывогу і паставіў на ногі цяперашняе кіраўніцта КСУП "Скараднянскі".

Цяпер на мазыраніна пачалі крымінальную справу. А беспрацоўных адпусцілі дадому — без заробку, але і без падазрэнняў у саўдзеле.

Фота — moidagestan.ru