Месцаў у мінскіх інтэрнатах у чатыры разы менш, чым студэнтаў
Напярэдадні новага навучальнага года самая вялікая праблема для студэнтаў – даступнае жытло.
У сярэднім у сталіцы конкурс на студэнцкае жытло – 3–4 чалавекі на месца, паведамляе “Белсат”. Гэта пры тым, што конкурс на паступленне быў 2–2,5 чалавекі на месца. Студэнты справядліва заўважаюць, што жыллёвая праблема стаіць нароўні з коштам адукацыі. За арэнду пакоя прыдзецца заплаціць столькі ж, колькі за адукацыю. Кампенсацыю за арэнду жытла нават у Міністэрстве адукацыі называюць сімвалічнаю – 25 % базавай велічыні. Гэта каля 9000 руб.