Міліцыя шукае маці дваіх загінулых дзяцей (фота, відэа)
Трагічнае здарэнне адбылося ў Салігорску.
Бацька, які вярнуўся з працы, знайшоў у кватэры мёртвых дзяцей — аднагадовага хлопчыка і трохгадовую дзяўчынку.
Маці загінулых знікла без вестак. Як паведамляе тэлеканал АНТ, эксперты сведчаць, што прычынай смерці дзяцей стала асфіксія ці кіслароднае галаданне ў выніку фізічнага ўздзеяння.
23-гадовая жанчына была ў адпачынку па даглядзе за дзецьмі. 30-гадовы муж апошні раз яе бачыў раніцай 10 снежня.
Партал tut.by паведамляе, што салігорская міліцыя па падазрэнні ў здзяйсненні забойства сваіх дзяцей шукае Наталлю Кірсанаву (на здымку), 1989 года нараджэння.