Мінэканомікі знайшло толькі 0,6% беспрацоўнага насельніцтва
Таксама чыноўнікі мяркуюць, што грашовыя прыбыткі насельніцтва растуць.
Пра гэта 29 ліпеня на брыфінгу заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка. Па яго словах, рост валавога ўнутранага прадукту краіны за першае паўгоддзе склаў 11% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.
Ярашэнка: "Статыстыкай зафіксаваны рост рэальных грашовых даходаў і заработнай платы насельніцтва. Стабільнай аказалася сітуацыя на рынку працы. Узровень беспрацоўя зафіксаваны ў сацыяльна дапушчальных межах — на ўзроўні 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва".