Мінгарвыканкам забараніў 60 пікетаў у падтрымку Бяляцкага
У верасні мінулага года праваабаронцы абвясцілі бестэрміновую акцыю “Ні дня без заяўкі ў абарону Бяляцкага!”.
За гэты час у Мінгарвыканкам было пададзена больш за 60 заявак на правядзенне мірных сходаў. Удзельнікі планавалі правесці пікеты ў людных месцах па ўсім Мінску. Мэтай пікетаў было выказванне пратэсту супраць арышту вядомага ў свеце праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Аднак усе акцыі былі забароненыя, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Нагадаем, што кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі з 4 жніўня. У лістападзе ён быў асуджаны на 5,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за нявыплату падаткаў у буйным памеры. Сам праваабаронца сцвярджае, што грошы ішлі не на яго асабістыя патрэбы, а на дзейнасць “Вясны”.