Мінскае "Дынама" правядзе першы хатні матч у чэмпіянаце КХЛ

Дынамаўцы сёння гуляюць са "Слованам" з Братыславы. Пачатак матча а 19-й гадзіне. Тэлетрансляцыя на тэлеканале "Беларусь-2" будзе ісці ў запісе, пачатак а 20-й гадзіне.

Нагадаем, у першых трох гасцявых гульнях мінчукі атрымалі адну перамогу ў авертайме (над "Ак Барсам" — 3:2) і пацярпелі два паражэнні (ад "Нафтахіміка" — 0:3 і "Салавата Юлаева" — 3:6).

Фота — hcdinamo.by