Мінскае "Дынама" выпусціць DVD з найлепшымі матчамі мінулага сезону
На калекцыйным выданні дыскаў можна будзе пабачыць запісы найлепшых матчаў мінскіх хакеістаў у мінулым сезоне чэмпіянату КХЛ.
Як паведамляе "Спорт Беларусь", унікальнае выданне ўключыць адразу тры дыскі. У продаж яны паступяць з 9 жніўня. Набыць дыскі можна будзе ў фірмовай краме "Дынама".