Мінскае "Дынама" ўзяло на збор у Швейцарыю 26 гульцоў
Там сталічны хакейны клуб правядзе трэніравальны збор. Трэнерскі штаб на чале з Марэкам Сікорам узяў з сабой 26 хакеістаў.
Брамнікі: Андрэй Мезін, Кевін Лаланд, Ларс Хаўген.
Абаронцы: Андрэй Антонаў, Алег Гарошка, Дэнні Гру, Дзмітры Корабаў, Лукаш Крайчак, Яраслаў Обшут, Томаш Славак, Сяргей Шэлег.
Нападнікі: Сяргей Дрозд, Збынек Іргл, Аляксандр Кітараў, Даніэль Корса, Аляксандр Кулакоў, Тэему Лайне, Чарльз Лінглет, Дзмітры Мялешка, Андрэй Міхалёў, Аляксандр Паўловіч, Лібар Піўка, Джэф Плат, Андрэй Стась, Міхаіл Стэфановіч, Анатоль Пратасеня.
У Швейцарыі да "зубраў" далучацца яшчэ два хакеісты — абаронца Аліўе Маньян-Грэнье і нападнік Стывен Дыксан, паведамляе сайт клуба.