Мінскае хакейнае “Дынама” заняло трэцяе месца на турніры ў Швейцарыі
Удзел у турніры хакеісты бралі ў межах трэніровачнага збору.
13 жніўня ў матчы за трэцяе месца "Дынама" абыграла чэшскі клуб "Бензіна" з лікам 7:5.
На папярэднім этапе турніру Vallee de Jou мінскае "Дынама" правяло два матчы са швейцарскімі клубамі. Беларускія хакеісты прайгралі "Фрыбуру" - 4:3 (па булітах) і выйгралі ў "Лугана" - 2:3 ( таксама па булітах).