Мірны і Нестар выйшлі ў фінал выніковага тэніснага турніру

26 лістапада ў паўфінале "пасеяны" пад трэцім нумарам беларуска-канадскі дуэт з лікам 7:6, 6:4 выйграў у лідараў рэйтынгу - амерыканцаў Боба і Майка Браянаў.


У другім паўфінале "пасеяныя" пад восьмым нумарам палякі Марыюш Фырстэнбергам і Марцін Маткоўскі узялі верх над індыйцамі Махешам Бхупаці і Леандэрам Паесам.

У мінулым годзе на выніковым турніры ў Лондане Мірны гуляў у пары з Бхупаці. Тэнісісты дайшлі да фіналу, дзе прайгралі Нестару і сербу Ненаду Жымонджычу.