МУС Беларусі: з нямецкай паліцыяй мы правялі 50 мерапрыемстваў
Міністэрства ўнутраных спраў адрэагавала на публікацыі "шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў і нямецкіх СМІ".
У МУС нашай краіны падкрэслілі, што супрацоўніцтва з падраздзяленнямі паліцыі Нямеччыны ў перыяд з 2009 да 2010 года здзяйснялася без парушэнняў нацыянальных заканадаўстваў абедзвюх краін і прынцыпаў міжнароднага права.
За гэты час у Беларусі і Нямеччыне было праведзена каля 50 сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку навучальных семінараў. У іх з беларускага боку бралі ўдзел супрацоўнікі крымінальнага вышуку, ДАІ, Акадэміі МУС, міліцыі ўласнай бяспекі ды інш. Аднак заняткаў па "акружэнні дэманстрантаў" і "ліквідацыі масавых беспарадкаў" не было, сцвярджаюць у МУС Беларусі.
У міністэрстве адмаўляюць, што беларускія праваахоўнікі атрымлівалі ад нямецкага боку спецсродкі, у прыватнасці, шлемы, шчыты і дубінкі. А вось атрыманне кампутараў і аргтэхнікі пацвярджаюць, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што ў Нямеччыне ўжо некалькі дзён доўжыцца скандал вакол супрацы нямецкіх і беларускіх сілавікоў. Нямецкія журналісты паведамляюць, што беларускіх міліцыянтаў навучалі разганяць акцыі пратэсту. Нібыта, супраца працягвалася да вясны 2012 года, хаця нямецкія службоўцы заяўлялі, што яна была спыненая пасля жорсткага разгону акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года.
Гл. таксама: Нямецкія эсдэкі заклікаюць "спусціць штаны" са свайго МУС
Фота — bymedia.net