Мужчына адпомсціў брату: скраў аўтамабіль, а пасля яго спаліў (фота)
Здарэнне адбылося ў Дзяржынску.
Як інфармуе партал tut.by, два браты, 32-х і 34-х гадоў, якія паміж сабой даўно ўжо не кантактавалі, амаль адначасова зайшлі да агульнай знаёмай. Старэйшы (а ён раней неаднаразова трапляў пад суд) схаваўся, а пасля вырашыў адпомсціць брату. Ён скраў яго аўтамабіль Renault Megane, праехаў да бліжэйшай вёскі і падпаліў.
Зламысніка ўжо затрымалі, распачатая крымінальная справа.
Фота — tut.by