Мытнікі канфіскавалі нават ухвальную кнігу пра Лукашэнку
Пры выездзе з Беларусі дацкі журналіст Енс Нільсэн застаўся без ноўбука і кнігі Роя Мядзведзева "Аляксандр Лукашэнка. Контуры беларускай мадэлі".
Пра гэты выпадак паведамляе сайт рraca-by.info. Журналіст хацеў вылецець з аэрапорта "Мінск-2" 12 траўня. Аднак беларускія мытнікі зладзілі яму чатырохгадзінны догляд.
У Нільсэна акрамя ноўтбука і кнігі забралі матэрыялы для артыкула аб прафсаюзах Беларусі і электронныя носьбіты інфармацыі. Кур'ёз сітуацыі ў тым, што забраная кніга Роя Мядзведзева з вялікім піетэтам апісвае беларускага лідара і яго кіраванне.
Дарэчы, праз затрымку ў мытнікаў дацкі журналіст не паспеў на самалёт. Беларускія ўлады не выдалі яму ніякай кампенсацыі. Журналіст мусіў адпраўляцца дадому праз Вільню.
Фота — nv-online.info