На чэмпіянат Беларусі па футболе выстаўляюць уругвайскіх легіянераў
23 чэрвеня пройдуць матчы 15-га тура першынства краіны па футболе.
Так, мінскае “Дынама” згуляе з бабруйскай “Белшынай”, прычым сталічная каманда ўжо сёння можа вывесці на поле дваіх дэбютантаў з Уругвая, паведамляе БЕЛТА. На гэтым тыдні “Дынама” заключыла кантракты з 27-гадовым паўабаронцам Эрнанам Фігерэда Алонса і 20-гадовым форвардам Эрарда Какара. Дагэтуль прадстаўнікі Уругвая не выступалі ў чэмпіянаце Беларусі.
Што да турнірнай табліцы чэмпіянату, то на сённяшні дзень у тройку лідараў уваходзяць БАТЭ — 33 ачкі (13 матчаў; розніца мячоў 21-4), “Гомель” — 24 (12; 15-5), “Динамо” (Минск) — 22 (13; 14-8). Аўтсайдэр першынства — “Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — 10 (12; 4-10). Клуб займае апошні, 11-ты радок у турнірнай табліцы.