На навагоднім ранішніку Коля Лукашэнка быў у касцюме прэзідэнта? (відэа)
Ранішнік прайшоў у школе Астрашыцкага Гарадка пад Мінска.
Сюжэт быў паказаны на тэлеканале АНТ. На дзіцячы ранішнік прыйшоў і кіраўнік краіны. Вучні 1 "Б" класа, дзе вучыцца малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі, збольшага былі ў карнавальных касцюмах. Коля Лукашэнка ў камізэльцы і гальштуку-мятліку вылучаўся афіцыйным выглядам на свяце.