На Пружаншчыне муж з бензапілой накінуўся на жонку
33-гадовы палявод з вёскі Сухаполь моцна падпіў і пасварыўся са спадарожніцай жыцця.
Не адшукаўшы іншых аргумантаў, мужчына завёў бензапілу і пагражаў забіць сваю жонку. 28-гадовая жанчына, якая да того ж знаходзіцца ў адпачынку па даглядзе за дзіцём, звярнулася да праваахоўнікаў.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці.