На саміт "Усходняга партнёрства" Польшча запросіць чыноўніка МЗС Беларусі
Пра гэта паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Па яго словах, якія перадае агенцтва REGNUM, польскі прэм'ер пагаварыў з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель і атрымаў "разуменне польскай канцэпцыі саміту "Ўсходняга партнёрства".
Туск мяркуе, што сёння ў Еўропе Польшча найбольш адчувальная да парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Але таксама, кажа Туск, Польшча лепш за іншых можа дапамагчы ў падрыхтоўцы магчымага "круглага стала" ў Беларусі.