Надвор’е на выходных будзе сухім і цёплым

Ноччу і раніцай па ўсёй Беларусі месцамі слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, ноччу слабы. Тэмпература паветра ўначы месцамі можа апускацца да - 4 і нават да – 6. Днём у суботу і нядзелю будзе значна цяплей. Нават да трынаццаці градусаў цяпла.

А вось з панядзелка Рэспубліканскі гідраметцэнтр прагназуе дажджы і пахаладанне.